Для жыхароў аграгарадка Межава Аршанскага раёна, і асабліва для калектыву педагогаў і навучэнцаў Межаўскай сярэдняй школы, сёння асаблівы дзень. Установе адукацыі прысвоена імя Героя Савецкага Саюза Мікалая Іванавіча Альхоўскага.
Для жыхароў аграгарадка Межава Аршанскага раёна, і асабліва для калектыву педагогаў і навучэнцаў Межаўскай сярэдняй школы, сёння асаблівы дзень. Установе адукацыі прысвоена імя Героя Савецкага Саюза Мікалая Іванавіча Альхоўскага. У гонар гэтай падзеі прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае адкрыццю памятнай дошкі земляку. У ім прыняў удзел старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Церанцьеў.Звяртаючыся да прысутных на ўрачыстасці, кіраўнік дэпутацкага корпуса вобласці адзначыў, што ў кожным з нас жыве і будзе жыць памяць пра тыя гістарычныя падзеі, якія адбываліся на тэрыторыі нашай краіны. І такую гераічную і трагічную старонку нашай гісторыі, як Вялікая Айчынная вайна, мы не маем права забываць.
– Для нашага народа яна каштавала шмат чаго, – сказаў Уладзімір Церанцьеў. – Гэта 1 мільён 300 тысяч беларусаў, якія змагаліся на франтах. Гэта 384 тысячы партызан, 70 тысяч падпольшчыкаў, якія тут, у тыле, рабілі ўсё магчымае, каб наблізіць Перамогу. Каля паўмільёна фашыстаў было знішчана нашымі партызанамі, пад адхон было пушчана 11 тысяч цягнікоў, разгромлена 948 штабоў, знішчана 1355 танкаў і бронемашын. Разам з тым гэта і трагічная старонка. Больш за 3 мільёны жыхароў Беларусі, якія апынуліся на акупаванай тэрыторыі, былі знішчаны. Мы гаворым пра тое, што сёння, для таго, каб атрымаць вызваленне, больш за 410 тысяч савецкіх салдат і афіцэраў палеглі на нашай віцебскай зямлі. Тое, што мы сёння адкрываем мемарыяльную дошку ў гонар прысваення школе імя Героя Савецкага Саюза Мікалая Іванавіча Альхоўскага – чалавека, які нарадзіўся тут, у аграгарадку Межава, гэта знамянальна. Ён ажыццявіў сваю дзіцячую мару стаць лётчыкам і ў гады Вялікай Айчыннай вайны годна змагаўся на франтах. І вельмі важна памятаць такіх землякоў – тых, хто прынёс нам Перамогу.
Крыніца: vitebsk-region.gov.by