Фестываль міжкультурных камунікацый (англійская і нямецкая мовы) сярод вучняў сярэдніх агульнаадукацыйных устаноў праводзіўся на Лепельшчыне ў шосты раз. Міжкультурны фестываль — гэта дыялог, які вучні вядуць на замежнай мове.
Фестываль міжкультурных камунікацый (англійская і нямецкая мовы) сярод вучняў сярэдніх агульнаадукацыйных устаноў праводзіўся на Лепельшчыне ў шосты раз. Міжкультурны фестываль — гэта дыялог, які вучні вядуць на замежнай мове. На сцэне школьнікі праяўляюць сябе ў ролі аратора, турыстычнага гіда, журналіста, акцёра… Добры ўзровень валодання замежнай мовай, якасць вымаўлення, артыстызм — неабходныя ўмовы для добрага выступлення. Бо без зносін нават самая «жывая» мова можа знікнуць з лінгвістычнай карты.
Пра вынікі конкурсу мы гаворым з настаўніцай англійскай мовы сярэдняй школы №3 Крысцінай Ёда, якая з вучнямі 7 — 10 класаў перамагла ў намінацыі «Міні-тэатр».
Усяго намінацый пяць: «Я — гід» (расказаць пра славутасці краін-носьбітаў мовы), «Я — аратор» (чалавек, якому я ўдзячны), «Прэс-цэнтр» (школа будучыні), «Фабрыка зорак» (песеннае альбо танцавальнае выступленне) і «Міні-тэатр».
Адзін з галоўных крытэрыяў выбару — аўтэнтычнасць твора (у залежнасці ад выбранай мовы), п'есы або апавяданні англійскай альбо нямецкай літаратуры. Пасля доўгіх разважанняў вырашылі паказаць гатычна-гумарыстычную навелу «Кентэрвільскае прывід» англа-ірландскага драматурга 19-га стагоддзя Оскара Уайльда. Гатаваліся доўга, заставаліся пасля заняткаў з дзецьмі, рэпетыравалі ролі і рухі на сцэне. Ды і сам сцэнарый давялося перапрацоўваць некалькі разоў, падбіраць музыку.
Настаўніца абслугоўваючай працы Ірына Кунчэўская дапамагла зрабіць касцюмы. Летась тэатраў было чатыры, сёлета — два. Акрамя нас — калектыў вучняў сярэдняй школы №1. «Міні-тэатр» — адна з самых займальных, але разам з тым няпростых форм.