8-9 лютага 2012 года на базе ўстановы адукацыі «Слабадская дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа-сад» адбыўся міжрэгіянальны семінар кіраўнікоў інавацыйных пляцовак у рамках рэспубліканскага інавацыйнага праекта «Укараненне мадэлі фарміравання нацыянальнай самасвядомасці навучэнцаў на аснове гісторыка-культурнай спадчыны роднага краю».
У ходзе работы семінара былі падведзены вынікі практычнага этапу інавацыйнай дзейнасці ўстаноў адукацыі ў рамках праекта, узгоднены пазіцыі ўдзельнікаў на міжрэгіянальным узроўні і скарэкціраваны план мерапрыемстваў абагульняючага этапу.
У семінары прынялі ўдзел кансультанты інавацыйнага праекта, кіраўнікі і педагогі ўстаноў адукацыі Гродзенскай, Мінскай і Гомельскай абласцей.