Міжведамасная рабочая група ў сферы тарыфнага рэгулявання створана ў Беларусі. Адпаведнае распараджэнне ад 27 ліпеня 2016 года №308р падпісаў прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада.
Міжведамасная рабочая група ў сферы тарыфнага рэгулявання створана ў Беларусі. Адпаведнае распараджэнне ад 27 ліпеня 2016 года №308р падпісаў прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада.
Узначаліў групу міністр гандлю Уладзімір Калтовіч, яго намеснікам прызначаны дырэктар Дэпартамента цэнавай палітыкі Міністэрства эканомікі Ігар Фамін. У склад групы ўвайшлі таксама прадстаўнікі Мінфіна, Мінпрама, Мінтраса, Мінжылкамгаса, Нацыянальнага банка, Мінгарвыканкама.
Міжведамаснай рабочай групе даручана выпрацаваць і да 20 жніўня ўнесці ва ўрад прапановы пры неабходнасці з праектамі нарматыўных прававых актаў аб устанаўленні з 1 студзеня 2017 года цэн (тарыфаў) на прыродны газ, электрычную і цеплавую энергію для спажыўцоў рэальнага сектара эканомікі без прывязкі да замежнай валюты. Пры гэтым рабочая група павінна будзе выпрацаваць механізм кампенсацыі даходаў, што выпадаюць, для газа- і энергазабяспечваючых арганізацый і (або) парадак перагляду названых цэн (тарыфаў) з мэтай мінімізацыі ўплыву на памер выручкі названых арганізацый фактараў знешняй і ўнутранай кан'юнктуры (змяненне цаны пакупкі імпартуемых энерганосьбітаў, бюджэтнага і падатковага заканадаўства, індэкса спажывецкіх цэн (цэн вытворцаў прамысловай прадукцыі), курса нацыянальнай валюты і іншае).
Таксама ўдзельнікам групы трэба будзе падрыхтаваць і ўнесці ва ўказаныя тэрміны прапановы аб тарыфнай палітыцы, якая прадугледжвае падтрыманне 100-працэнтнага ўзроўню (пры яго дасягненні) пакрыцця затрат на аказанне паслуг газа- і энергазабяспечваючымі арганізацыямі і арганізацыямі жыллёва-камунальнай гаспадаркі, 75-працэнтнага ўзроўню - арганізацыямі транспарту. Пры гэтым неабходна забяспечыць змяненне цэн (тарыфаў) у адпаведнасці з механізмамі іх карэкціроўкі, прадугледжанымі нарматыўнымі прававымі актамі.