10 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад Беларусі стварыў Міжведамасны савет па папярэджанні і прафілактыцы п'янства, алкагалізму, наркаманіі і спажывання тытуню. Гэта прадугледжана пастановай урада №603 ад 30 чэрвеня 2012 года, якая ўступіла ў сілу 7 ліпеня, паведамляе БЕЛТА.
Старшынёй калегіяльнага органа прызначаны намеснік прэм'ер-міністра Анатоль Тозік. Намеснікамі старшыні савета сталі міністр аховы здароўя Васіль Жарко і намеснік міністра ўнутраных спраў Мікалай Мельчанка. Раней у Беларусі існаваў Міжведамасны савет па праблемах прафілактыкі п'янства і алкагалізму.
Асноўнымі задачамі савета выступаюць каардынацыя дзейнасці дзяржорганаў і арганізацый у мэтах выпрацоўкі адзінай палітыкі па пытаннях папярэджання і прафілактыкі п'янства, алкагалізму, наркаманіі і спажывання тытуню, а таксама вызначэнне прыярытэтаў пры рэалізацыі асноўных напрамкаў дзяржаўнай палітыкі ў гэтай сферы. Акрамя таго, удзельнікам савета трэба будзе распрацоўваць прапановы па ўдасканаленні работы і прававога рэгулявання, разглядаць праекты мэтавых праграм, планы і мерапрыемствы ў сферы папярэджання і прафілактыкі п'янства, алкагалізму, наркаманіі і спажывання тытуню.
Міжведамасны савет мае права заслухоўваць справаздачы дзяржорганаў і арганізацый аб прымаемых мерах па папярэджанні і прафілактыцы п'янства, алкагалізму, наркаманіі і спажывання тытуню, а таксама прымаць рашэнні, неабходныя для арганізацыі, каардынацыі і ўдасканалення ўзаемадзеяння ў гэтай сферы. Арганізацыйна-тэхнічнае забеспячэнне работы савета ажыццяўляе Міністэрства аховы здароўя.
БЕЛТА
Міжведамасны савет па прафілактыцы алкагалізму створаны ў Беларусі
10.7.20120 праглядаў