8 студзеня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Беларускі Змей Гарыныч - цмок - можа стаць сімвалам Лепельскага краю. Міні-праект па стварэнні турыстычнага брэнда раёна прэтэндуе на атрыманне фінансавай падтрымкі праграмы ЕС "Вада, прырода, людзі ў ландшафце, які знікае: развіццё ўстойлівага сельскага турызму ў Расіі і Беларусі", паведаміла карэспандэнту БЕЛТА менеджэр праекта ў Лепельскім раёне Вольга Махоненка.
У беларускай міфалогіі цмок, ён жа смок, ён жа чмок, з'яўляўся гаспадаром зямных і нябесных вод, таму месцам яго пражывання былі балоты і азёры, а сімвалам - вясёлка. Пра цмокаў можна прачытаць у рамане Уладзіміра Караткевіча "Хрыстос прызямліўся ў Гародні". Менавіта ў класіка напісана, што месцам пражывання апошняга беларускага цмока было адно з лепельскіх азёр. Вось і вырашылі на Лепельшчыне, што турыстычным сімвалам раёна па праве можа лічыцца гэтая легендарная істота. Да таго ж у адрозненне ад рускага сваяка Змея Гарыныча, у беларускага цмока характар быў куды больш пакласцісты: ад яго даставалася толькі п'яніцам, хуліганам ды распусніцам, а вось сямейныя пары, якія жывуць у любові і згодзе, маглі разлічваць на яго падтрымку.
Як адзначыла Вольга Махоненка, у цяперашні час міфалагічная тэматыка ў турызме вельмі папулярная ў Еўропе, і, узяўшы за аснову персанажа старажытных легенд, можна распрацаваць турыстычныя маршруты па яго пошуку і прыцягнуць у раён нямала аматараў экзатычнага адпачынку. Да восені ў Лепелі спадзяюцца пры падтрымцы еЕС выдзяляе больш за паўмільёна еўра на рэалізацыю праекта. Сродкі пойдуць на развіццё турыстычных маршрутаў, падтрымку сеткі аграсядзіб, правядзенне семінараў па абмене вопытам, стажыровак у Галандыі. Мяркуецца, што ў кожным раёне – удзельніку праграмы будзе створана па адной мадэльнай аграэкасядзібе, прыклад працы якіх стане асновай для тых, хто пачынае новы бізнес.
БЕЛТА
Міфічны цмок прэтэндуе на званне турыстычнага брэнда Лепельшчыны
8.1.20130 праглядаў