9 лютага, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Мікрааўтобус з ялавічынай на Br40 млн. затрыманы ў Аршанскім раёне, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Віцебскага аблвыканкама. На аўтадарозе Брэст-Мінск-мяжа Расіі каля вёскі Юрцава супрацоўнікі міжраённага аддзела ДАІ УУС спынілі для надгляду аўтамашыну "Форд-Транзіт" пад кіраваннем непрацуючага грамадзяніна Украіны 1986 года нараджэння, жыхара Валынскай вобласці, які перавозіў 2 т мяса ялавічыны без адпаведных дакументаў. Аўтамашына і груз затрыманы, праводзіцца праверка.-0-

БЕЛТА