27 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мікрааўтобус з пасажырамі сутыкнуўся з цягніком у Віцебскай вобласці, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва УДАІ МУС Беларусі.
Учора ў 13.35 на чыгуначным пераездзе паблізу вёскі Гліннікаў Талачынскага раёна "Фальксваген Транспарцёр" сутыкнуўся з цягніком, які рухаўся з боку Оршы ў мінскім напрамку. У мікрааўтобусе знаходзіліся 6 чалавек, двое з іх (жанчыны 1991 і 1993 года нараджэння) загінулі. Яшчэ адзін пасажыр, мужчына 1976 года нараджэння, з траўмамі дастаўлены ў бальніцу.
Па папярэдняй інфармацыі, мікрааўтобус рухаўся на забараняльны сігнал святлафора.-0-
БЕЛТА
Мікрааўтобус з пасажырамі сутыкнуўся з цягніком у Віцебскай вобласці
27.1.20120 праглядаў