Дапамога пры недамаганні, ліквідацыя пагроз і экстраная эвакуацыя гледачоў з Летняга амфітэатра - такія сітуацыі адпрацавалі на сумесным вучэнні напярэдадні "Славянскага базару ў Віцебску" супрацоўнікі міліцыі, медыкі і работнікі МНС.
На падыходзе да галоўнай сцэнічнай пляцоўкі міжнароднага фестывалю мастацтваў, ля Летняга амфітэатра, гледачам, каб трапіць на канцэрт, трэба будзе прайсці праз КПП. Тут супрацоўнікі міліцыі будуць правяраць, ці няма ў наведвальнікаў забароненых прадметаў, якія могуць стварыць пагрозу жыццю і здароўю прысутных на канцэртах у амфітэатры. Адну з сітуацый, калі такі прадмет выявілі ў сумцы гледача, адпрацавалі міліцыянеры - парушальніка тут жа абясшкодзілі, а група хуткага рэагавання забрала яго ў аддзяленне ўнутраных спраў. Стражнікі правапарадку сочаць на КПП і за самаадчуваннем грамадзян. Паводле сцэнару вучэнняў, аднаму чалавеку ў чарзе стала дрэнна, міліцыянеры выклікнулі брыгаду хуткай дапамогі, якая дзяжурыла ля амфітэатра, і медыкі аператыўна адрэагавалі на сігнал. Умоўнаму пацярпеламу аказалі дапамогу і забралі ў спецмашыну, каб пераканацца, ці трэба даставіць яго ў бальніцу. Супрацоўнікі міліцыі гатовыя аператыўна рэагаваць на любыя пагрозы. Разлік сапёрна-піратэхнічнай службы прыбыў да амфітэатра па сігналу работнікаў ЖКГ, якія выявілі ў смеццевай урне прадмет, падобны на выбуховае прыстасаванне. Праца кінолагаў і іх верных чацвераногіх сяброў, зладжаныя дзеянні сапёраў - і патэнцыйна небяспечны прадмет выняты. Што тычыцца бяспекі гасцей фестывалю непасрэдна ў глядзельнай зале Летняга амфітэатра, то і тут усё прадугледжана і адпрацавана да аўтаматызму. На вучэннях на сцэнічнай пляцоўцы адзін са супрацоўнікаў інфармацыйнай службы, а іх у зале можна пазнаць па яркіх салатавых камізэльках, заўважыў узгаранне. Ён адразу ж падаў сігнал, гледачоў эвакуіравалі, накіроўваючы да бяспечных выхадаў, а тым часам да ўмоўнага ачага гарэння прыбылі ратавальнікі. Ім трэба было не толькі ліквідаваць лакальны пажар, але і дапамагчы аднаму з гледачоў. Вучэнні ў Летнім амфітэатры паказалі, што ўсе службы, якія будуць несці тут дзяжурства падчас маштабнага культурнага мерапрыемства, ведаюць, як трэба дзейнічаць у нештатных сітуацыях. "Праваахоўныя органы правялі значную падрыхтоўчую р