14 лютага, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Міліцыя Віцебскай вобласці з пачатку лютага праверыла ўсіх сямейных дэбашыраў, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва УУС Віцебскага аблвыканкама.
Супрацоўнікі праваахоўных органаў наносілі візіты асобам, якія дапускаюць правапарушэнні ў сферы сямейна-бытавых адносін, пры правядзенні комплекснай акцыі "Быт", што праходзіла ў рэгіёне з 1 па 12 лютага. Усяго ў рэгіёне зарэгістравана 2,4 тыс. такіх грамадзян, кожнага з якіх прадстаўнікі УУС у прафілактычных мэтах наведалі некалькі разоў.
Акрамя таго, у ходзе рэалізацыі мерапрыемстваў акцыі дадаткова выяўлены і пастаўлены на прафулік больш за 350 грамадзян, у лячэбна-працоўныя прафілакторыі накіраваны 40 хранічных алкаголікаў, працаўладкаваны 113 грамадзян, у тым ліку 40 - якія злоўжываюць алкаголем, 48 - якія маюць незнятую і непагашаную судзімасць і 25 - якія вызваліліся з ЛПП. Па ініцыятыве органаў унутраных спраў урачамі-нарколагамі ўзяты на дыспансерны ўлік 327 чалавек, у тым ліку 33 бацькі, якія парушаюць правы дзяцей на глебе п'янства.
Аналагічныя акцыі будуць праводзіцца ў вобласці рэгулярна на працягу ўсяго года, падкрэслілі ва УУС, адзначыўшы, што комплекс гэтых мерапрыемстваў з'яўляецца эфектыўнай мерай па папярэджанні правапарушэнняў у сямейна-бытавой сферы, а таксама сярод асоб, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі і вядуць асацыяльны лад жыцця.-0-
БЕЛТА
Міліцыя Віцебскай вобласці праверыла ў лютым усіх сямейных дэбашыраў
14.2.20120 праглядаў