Міліцыя ўзмоцніць прафілактыку правапарушэнняў: з 5 па 7 снежня ў Лепельскім раёне пройдзе спецыяльнае мерапрыемства «Правапарадак»
4.12.20250 праглядаў
Як паведамілі ў Лепельскім РАУС, галоўная задача супрацоўнікаў міліцыі падчас правядзення СКМ «Правапарадак» заключаецца ў своечасовым выяўленні і спыненні любой проціпраўнай дзейнасці, раскрыцці злачынстваў «па гарачых слядах», і ў прафілактыцы здзяйснення вулічных правапарушэнняў і злачынстваў.
У гэты перыяд міліцыя ажыццявіць узмоцнены кантроль за грамадзянамі, якія стаяць на ўліках ва ўстанове крымінальна-выканаўчай інспекцыі, аддзеле аховы правапарадку і прафілактыкі, за здзяйсненне злачынстваў супраць грамадскага парадку, жыцця і здароўя грамадзян.
Таксама будзе асаблівая ўвага накіравана на непаўналетніх, з якімі праводзіцца індывідуальная прафілактычная праца.