Міністэрства эканомікі прапануе абмеркаваць праект закона «Аб ліцэнзаванні».
Міністэрства эканомікі прапануе абмеркаваць праект закона «Аб ліцэнзаванні».
Ён вынесены на грамадскае абмеркаванне на Прававым форуме Беларусі, паведамляе БЕЛТА.
У Мінэканомікі лічаць, што закон дазволіць знізіць адміністрацыйную нагрузку на суб'екты гаспадарання, мінімізаваць умяшанне дзяржорганаў у прадпрымальніцтва. Ліцэнзію неабходна будзе атрымліваць толькі для эканамічнай дзейнасці, патэнцыйна звязанай з пагрозамі прычынення шкоды дзяржаўным або грамадскім інтарэсам, навакольнаму асяроддзю, жыццю, здароўю, правам і законным інтарэсам грамадзян.
Пераход на электроннае ліцэнзаванне праз стварэнне Адзінага лічбавага рэестра ліцэнзій дазволіць грамадзянам і арганізацыям атрымліваць поўную і актуальную інфармацыю аб выдадзеных дазволах.
Новы закон прадугледжвае выключэнне празмерных і эканамічна неабгрунтаваных патрабаванняў і ўмоў да прэтэндэнтаў на атрыманне ліцэнзій і ліцэнзіятаў, перагляд грубых парушэнняў заканадаўства ў гэтай сферы, максімальнае выкарыстанне IT пры ліцэнзаванні.
Заўвагі і прапановы па праекце можна выказаць у спецыяльнай тэме на Прававым форуме з 20 красавіка па 4 мая.