19 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства эканомікі Беларусі на пачатку 2013 года прагназуе прырост ВУП Беларусі на ўзроўні 8-9%. Пра гэта заявіў падчас прамой лініі ў газеце "Рэспубліка" міністр эканомікі Мікалай Снопкоў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Адказваючы на пытанне аб магчымых прагнозах на першы квартал 2013 года, міністр эканомікі адзначыў: "На пачатак года мы прагназуем станоўчую тэндэнцыю росту ВУП. Мы ацэньваем яго ў межах 8-9%. Знешні гандаль таксама будзе досыць дынамічна развівацца нават з улікам высокай базы першага квартала 2012 года. Мы ўпэўнены, што экспарт будзе расці, і ў гэтым, і ў наступным годзе сальда будзе станоўчым. У працэнтных суадносінах да ВУП мне складана пакуль сказаць, але тое, што яно будзе станоўчым, гэта дакладна. Гэта я кажу пра першы квартал. Гадавы параметр інфляцыі на ўзроўні 12% таксама, думаю, удасца вытрымаць".
У Беларусі 2013 год аб'яўлены Годам беражлівасці. Каментуючы тое, як гэты факт адзаначаецца на эканоміцы краіны, Мікалай Снопкоў адзначыў: "Не бойцеся, гаворка ідзе не пра эканомію запалак. Беражлівасць намі разглядаецца ў кантэксце таго, што трэба зніжаць матэрыяльныя затраты ў рэальным сектары эканомікі, дзе насамрэч рэзерваў нямала. І, адпаведна, за кошт такіх вызваленых рэсурсаў паступова павялічваць заработную плату. Вось у чым галоўны пасыл Года беражлівасці з эканамічнага пункту гледжання". -0-
БЕЛТА
Мінэканомікі прагназуе ў I квартале 2013 года прырост ВУП Беларусі на ўзроўні 8-9%
19.12.20120 праглядаў