9 кастрычніка, Мінск /Кацярына Марковіч - БЕЛТА/. Міністэрства энергетыкі Беларусі да 20 лістапада 2012 года прадставіць ураду вынікі грамадскага абмеркавання варыянтаў фарміравання дзяржаўнай тарыфнай палітыкі на паслугі электразабеспячэння для насельніцтва. Пра гэта паведаміў сёння журналістам начальнік галоўнага эканамічнага ўпраўлення Міністэрства энергетыкі Беларусі Вячаслаў Чакураў, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Паводле яго даных, згодна з распрацаваным планам грамадскае абмеркаванне працягнецца да 1 лістапада бягучага года, да 6 лістапада міністэрству трэба будзе аналіз і маніторынг атрыманай інфармацыі. Вынікі будуць прадстаўлены ўраду да 20 лістапада для далейшага абмеркавання і канчатковага прыняцця рашэння. Начальнік галоўнага эканамічнага ўпраўлення Мінэнерга Вячаслаў Чакуноў нагадаў, што для грамадскага абмеркавання было прапанавана два варыянты: захаванне дзеючай сістэмы аплат за электрычную энергію насельніцтвам і ўвод дыферэнцыраванай сістэмы аплат. "Пры ўводзе дыферэнцыраванай аплаты задачы па давядзенні тарыфаў да стопрацэнтнага пакрыцця затрат насельніцтвам захоўваюцца, гэта значыць тарыфы на электраэнергію падвышацца будуць, але найменшымі тэмпамі", - адзначыў ён.-0-

БЕЛТА