Міністэрства фінансаў Беларусі прапрацоўвае пытанне аб прыцягненні макрафінансавай дапамогі з боку Еўрапейскага саюза.
Міністэрства фінансаў Беларусі прапрацоўвае пытанне аб прыцягненні макрафінансавай дапамогі з боку Еўрапейскага саюза.
Пра гэта паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ведамства па выніках перамоваў міністра фінансаў Максіма Ермаловіча з камісарам ЕС па пытаннях суседства і пашырэння Оліверам Вархелі.
"Бакі абмеркавалі падыходы ЕС у аказанні дапамогі краінам "Усходняга партнёрства" для змякчэння наступстваў пандэміі COVID-19 на эканоміку Беларусі, - адзначылі ў прэс-службе. - А таксама магчымасць прадастаўлення Еўрапейскім саюзам макрафінансавай дапамогі нашай краіне ў дадатак да крэдытных рэсурсаў МВФ, якія могуць быць выдзелены ў рамках "інструментаў хуткага фінансавання".