Прамыя тэлефонныя лініі адбудуцца 9 лістапада ў аблвыканкамах і Мінгарвыканкаме, паведамляе БЕЛТА.

Тэлефонныя лініі ў суботу з 9.00 да 12.00 правядуць:

кіраўнік справамі Брэсцкага аблвыканкама Хвалько Георгій Мікалаевіч (80162213121),

намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Белавус Уладзімір Мікалаевіч (80212222222),

кіраўнік справамі Гомельскага аблвыканкама Клічкоўская Алена Уладзіміраўна (80232331237),

кіраўнік справамі Гродзенскага аблвыканкама Папоў Ігар Андрэевіч (80152735644),

намеснік старшыні Мінскага аблвыканкама Маркевіч Іван Станіслававіч (80175004160),

кіраўнік справамі Магілёўскага аблвыканкама Варонін Рыгор Аляксандравіч (80222501869),

першы намеснік старшыні Мінскага гарвыканкама Рымашэўскі Фёдар Віктаравіч (80172224444).

У Беларусі арганізавана штотыднёвае правядзенне аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам прамых ліній у мэтах павышэння эфектыўнасці работы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб, выкаранення фактаў бюракратызму і валакіты, паператворчасці, а таксама для аператыўнага вырашэння праблемных пытанняў, што ўзнікаюць у людзей. Такія прамыя лініі стартавалі ў студзені 2015 года і праводзяцца па суботах.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)