12 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінімальная заработная плата ў Беларусі з 1 студзеня 2012 года ўстанаўліваецца ў памеры Br1 млн. Такое рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў ад 9 снежня 2011 года №1666, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада. Таксама пастановай устаноўлена гадзінная мінімальная заработная плата ў памеры Br5930. Дакумент прыняты ў адпаведнасці з законам Беларусі ад 17 ліпеня 2002 года "Аб устанаўленні і парадку павышэння памеру мінімальнай заработнай платы". Пастанова ўступае ў сілу з 1 студзеня 2012 года. Павелічэнне МЗП спрыяе ўзмацненню сацыяльнай абароненасці нізкааплатных катэгорый работнікаў усіх арганізацый галін эканомікі незалежна ад формы ўласнасці.-0-

БЕЛТА