30 лістапада, Мінск /Лілія Крапівіна - БЕЛТА/. Мінімальная заработная плата ў Беларусі будзе павышана да Br1 млн., паведаміў карэспандэнту БЕЛТА віцэ-прэм'ер Сяргей Румас. "Урад вызначыўся, каб у наступным годзе не было ў краіне заработнай платы менш Br1 млн.", - падкрэсліў віцэ-прэм'ер. Што тычыцца магчымага павышэння тарыфнай стаўкі першага разраду, то, па словах Сяргея Румаса, рашэнне можа быць прынята на наступным тыдні. "Павышэнне будзе, але, з якога чысла і ў якім памеры, на наступным тыдні будзе абвешчана", - сказаў ён. На 1 студзеня 2011 года памер мінімальнай заработнай платы быў устаноўлены на ўзроўні мінімальнага спажывецкага бюджэту і склаў Br460 тыс. У адпаведнасці з заканадаўствам МЗП падлягае індэксацыі. У прыватнасці, за кастрычнік яна праіндэксавана на 86,1% і складае Br856 тыс. 60. Памер мінімальнай заработнай платы, устаноўлены і праіндэксаваны ў адпаведнасці з заканадаўствам, з'яўляецца абавязковым для наймальніка ў якасці ніжэйшай мяжы аплаты працы работнікаў.-0-

БЕЛТА