28 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінімальная зарплата ў Беларусі з лістапада ўзрасце на 54,7%. Адпаведны ўказ 27 верасня падпісаў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара. Ва ўказе прадугледжана ўстанавіць на лістапад-снежань 2010 года мінімальную заработную плату ў памеры Br400 тыс., пагадзінную мінімальную заработную плату ў памеры Br2360. Такім чынам, мінімальная заработная плата павялічыцца на 54,7%, а пагадзінная мінімальная заработная плата - на 54,2%. Гэта дазволіць узмацніць сацыяльную абароненасць нізкааплатных катэгорый работнікаў усіх арганізацый галін эканомікі незалежна ад формы ўласнасці, не дапусціць зніжэння суадносін мінімальнай заработнай платы да бюджэту пражытачнага мінімуму, наблізіць узровень мінімальнай заработнай платы да ўзроўню мінімальнага спажывецкага бюджэту.-Э2-

БЕЛТА