5 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінімальны бал плануецца ўстанавіць па выніках ЦТ у гэтым годзе. Пра гэта паведаміў сёння падчас online канферэнцыі на сайце БЕЛТА міністр адукацыі Сяргей Маскевіч. Па яго словах, у бліжэйшы час, у межах сваёй кампетэнцыі, Міністэрства адукацыі прапануе ўсім зацікаўленым на абмеркаванне праект дакумента, які ўстанаўлівае ўзровень мінімальнага станоўчага бала на ЦТ 2012 года па ўсіх прадметах для паступлення ў ВНУ. Магчыма, ён будзе не ніжэй за 7 балаў. Гэта азначае, што ніжэй за ўстаноўлены бал абітурыент не зможа паступаць у ВНУ. "Пры гэтым ён зможа скарыстацца сваім правам для паступлення ў ССНУ і ПТВ", - сказаў міністр. Такая мера дазволіць паступаць у ВНУ толькі падрыхтаваным абітурыентам.-0-

БЕЛТА