29 красавіка, Гродна /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства інфармацыі Беларусі хадайнічае аб спыненні выпуску газет "Наша ніва" і "Народная воля" з-за некарэктнага асвятлення ў гэтых выданнях тэракта ў мінскім метро. Пра гэта заявіў сёння міністр інфармацыі Алег Праляскоўскі на семінары кіраўнікоў рэспубліканскіх СМІ ў Гродне, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Каментуючы падачу пазову Мінінфармам у Вышэйшы гаспадарчы суд аб спыненні выпуску гэтых газет, Алег Праляскоўскі сказаў, што гэта "права міністэрства і мая, як міністра, асабістая пазіцыя". "Тое, што яны пасмелі дапамагаць некаторым палітыкам танцаваць на костках пасля тэракта, - прабачэння такім рэчам не будзе", - падкрэсліў Алег Праляскоўскі, дадаўшы, што цяпер рашэнне аб тым, ці будуць выдавацца гэтыя газеты, прыме суд, як гэта і павінна быць у цывілізаваных краінах.-0-

БЕЛТА