Індывідуальны прадпрымальнік пры стварэнні камерцыйнай арганізацыі ў парадку, устаноўленым Палажэннем аб стварэнні індывідуальным прадпрымальнікам камерцыйнай арганізацыі, якая засноўваецца адной асобай (дадатак да Закона Рэспублікі Беларусь ад 22.04.2024 № 365-З "Аб змяненні законаў па пытаннях прадпрымальніцкай дзейнасці"), абавязаны не пазней за дату, якая папярэднічае даце дзяржаўнай рэгістрацыі гэтай камерцыйнай арганізацыі, прадставіць ва ўстаноўленым парадку падатковыя дэкларацыі (разлікі) па падатках, плацельшчыкам якіх ён з'яўляецца.

Падатковае абавязацельства выконваецца камерцыйнай арганізацыяй не пазней за 22-е чысло месяца, наступнага за кварталам, у якім такая камерцыйная арганізацыя зарэгістравана ў Адзіным дзяржаўным рэгістры юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў.

Вызначаны парадак прадастаўлення падатковых дэкларацый індывідуальнымі прадпрымальнікамі – плацельшчыкамі падаходнага падатку з фізічных асоб, плацельшчыкамі адзінага падатку, а таксама індывідуальнымі прадпрымальнікамі, якія з'яўляюцца падатковымі агентамі па падаходным падатку з даходаў, выплачаных працуючым у іх фізічным асобам.

 

Больш падрабязна на афіцыйным

сайце Міністэрства па падатках і зборах

 

https://nalog.gov.by/clarifications/clarifications/28798/