Адным з адмоўных з'яў на водных аб'ектах Беларусі, якія прыносяць вялікую шкоду, з'яўляюцца заморы — масавая гібель рыбы ў выніку памяншэння растворанага ў вадзе кіслароду.
Далучыліся да акцыі начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Вольга Бажэнава сумесна з супрацоўнікамі Лепельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, якія прарубілі лункі на возеры Азаранскае Лепельскага раёна.Вольга Валер'еўна адзначыла, што рыбаловы-аматары, якія бываюць на вадаёмах таксама, могуць дапамагчы зімуючай рыбе: некалькі прарубленых лунак – гэта дадатковая колькасць кіслароду ў вадзе.