З мэтай папулярызацыі беражлівых адносін да прыроды жыхароў і гасцей Беларусі, папярэджання парушэнняў імі прыродаахоўнага заканадаўства і прычынення шкоды навакольнаму асяроддзю падчас адпачынку, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя сумесна з грамадскімі экалагімі з 10 па 17 ліпеня бягучага года праводзіць акцыю «Адпачывайце правільна: без шкоды прыродзе!».

Ва ўказаны перыяд дзяржаўнымі інспектарамі па ахове навакольнага асяроддзя будуць праводзіцца рэйды па папярэджанні парушэнняў насельніцтвам прыродаахоўнага заканадаўства падчас наведвання месцаў і зон адпачынку каля вадаёмаў, асабліва ахоўных прыродных тэрыторый (ААПТ), аматарскага рыбалоўства, а таксама тлумачальная праца аб арганізацыі адпачынку без шкоды прыродзе.
У Беларусі навядзенню парадку на зямлі, падрыхтоўцы зон і месцаў адпачынку для жыхароў і гасцей краіны, стварэнню ўмоў для экалагічнага турызму, аматарскага рыбалоўства, а таксама захаванню каштоўных экасістэм, навядзенню і падтрыманню парадку ў лясах, на ААПТ і водных аб'ектах, надаецца асаблівая ўвага.
Нягледзячы на тое, што ў рэспубліцы з кожным годам усё больш уладкоўваецца спецыяльных месцаў для адпачынку і павышаецца ўзровень экалагічнай культуры грамадзян, на жаль, сустракаюцца выпадкі безадказнага стаўлення адпачывальнікаў да навакольнага асяроддзя.
Да найбольш частых парушэнняў прыродаахоўнага заканадаўства, дапушчаных «горе-туристами», адносяцца: развядзенне вогнішчаў у забароненых месцах, выпальванне сухой расліннасці, мыццё і стаянка транспартных сродкаў па-за ўстаноўленых месцаў, несанкцыянаванае размяшчэнне адходаў, пашкоджанне і знішчэнне зялёных насаджэнняў, у тым ліку чырвонакніжных раслін і іншыя.
Прырода – наш агульны дом, які мае патрэбу ў беражлівых адносінах!
Каб не наносіць шкоды навакольнаму асяроддзю Мінпрыроды рэкамендуе грамадзянам і гасцям Беларусі арганізоўваць свой адпачынак на прыродзе ў спецыяльна ўладкаваных для гэтага месцах і выконваць простыя правілы, выкладзеныя ў памятцы ніжэй.