Начальнік упраўлення жыллёвай гаспадаркі Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Андрэй Рамашка 21 лютага ў эфіры праграмы "Контуры" на канале "ОНТ" патлумачыў, чаму так пацяжэлі жыроўкі, паведамляе БЕЛТА.

Як адзначыў Андрэй Рамашка, павелічэнне кошту камунальных паслуг за студзень звязана з некалькімі аспектамі. "Гэта не толькі ў цэлым павышэнне тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі. Асноўны фактар - 50 і больш працэнтаў - надвор'е. Калі ў снежні сярэднія тэмпературы былі плюсавыя, то ў студзені адзначаліся маразы", - сказаў Андрэй Рамашка.

У сярэднім тарыфы на ЖКГ падняліся на 5-30%. Тарыф на водазабеспячэнне і водаадвядзенне ў адносінах да снежня павялічыўся больш чым у тры разы. Разам з тым, па словах начальніка ўпраўлення, гэты радок у сукупным плацяжы не займае вялікую долю.

У студзеньскіх жыроўках з'явіліся новыя радкі. Напрыклад, "санітарнае ўтрыманне дапаможных памяшканняў жылога дома". Калі жыльцы не хочуць аплачваць гэту паслугу, яны могуць наводзіць парадак у месцах агульнага карыстання самастойна. Для гэтага патрэбна згода ўсіх жыльцоў пад'езда і зацвярджэнне графіка дзяжурстваў.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)