Таксама на мерапрыемстве прысутнічалі старшыня праўлення Віцебскага абласнога спажывецкага таварыства Сяргей Шуркала, старшыня райвыканкама Міхаіл Кісялевіч, намеснік старшыні райвыканкама Вераніка Хомбак і іншыя прадстаўнікі раённай улады.

Асноўная тэма сустрэчы – «Пяцігодка якасці: вынікі Года добраўпарадкавання».

Таксама Юрый Міхайлавіч распавёў аб праектах законаў Рэспублікі Беларусь, аб рэспубліканскім бюджэце на 2026 год і аб змяненні Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Па традыцыі сустрэча працягнулася гутаркай. Прадстаўнікі калектыву адрасавалі Міністру фінансаў хвалюючыя іх пытанні, на якія атрымалі тлумачэнні.