Міністр адукацыі Андрэй Іванец ацаніў гатоўнасць Бароўскай сярэдняй школы да новага навучальнага года
У ходзе візіту ў Лепельскі раён кіраўнік ведамства праверыў, як установа спраўляецца з задачамі падрыхтоўкі інфраструктуры да новага навучальнага года. Асаблівая ўвага — якасці стварэння бяспечнага асяроддзя для дзяцей.У фокусе сустрэчы — не толькі кабінеты, але і кадры. Кіраўніцтва абмеркавала з міністрам актуальныя пытанні ўкамплектаванасці педагагічным складам, арганізацыю харчавання і падвозу навучэнцаў. Андрэй Іванец падкрэсліў, што важна не проста адкрыць дзверы, а забяспечыць камфортныя ўмовы для навучання кожнага дзіцяці.