У рамках Адзінага дня інфармавання Міністр сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь Анатоль Ліневіч наведаў ААТ "Віцебская бройлерная птушкафабрыка" і пагутарыў з калектывам гэтага вядучага ў Віцебскім раёне прадпрыемства аб захаванні традыцыйных сямейных каштоўнасцей, інстытуце сям'і. Тэма дыялогу – "Сямейнае выхаванне як аснова моцнай дзяржавы". 

У Віцебскім раёне на сённяшні дзень налічваецца 475 шматдзетных сем'яў, у якіх выхоўваюцца 1553 дзіцяці.

"За 30 апошніх гадоў наша краіна змянілася кардынальна. Цяпер у Беларусі ўсяго дастаткова для ўсебаковага развіцця асобы і камфортнага жыцця чалавека. Любая еўрапейская краіна можа пазайздросціць", – перакананы Анатоль Ліневіч.

Калектыў хвалявалі розныя пытанні, у тым ліку магчымасць выкупу арэнднага жылля, наяўнасць і даступнасць камфортнага жылля ў сельскай мясцовасці.

Шэрагу працаўнікоў прадпрыемства ўручаны падзякі ад Міністэрства сельскай гаспадаркі і прафсаюза работнікаў АПК.

vitebsk-region.gov.by