Магчымасцю звярнуцца да кіраўніка міліцэйскага ведамства скарысталіся як жыхары раёна, так і іншых рэгіёнаў Віцебскай вобласці. Пры гэтым праблемы, што іх хвалююць, ахоплівалі розныя сферы.

Магчымасцю звярнуцца да кіраўніка міліцэйскага ведамства скарысталіся як жыхары раёна, так і іншых рэгіёнаў Віцебскай вобласці. Пры гэтым праблемы, што іх хвалююць, ахоплівалі розныя сферы.  

Да прыкладу, жыхар Ушачаў у 2021 годзе быў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за дробнае хуліганства і непадпарадкаванне патрабаванню службовай асобы, якая знаходзіцца пры выкананні службовых паўнамоцтваў. Адпаведную пастанову суда грамадзянін не абскардзіў, яна ўступіла ў законную сілу. Аднак мужчыну да гэтага часу турбуе ўплачаны ім штраф, а таксама наступствы шэрагу іншых учыненых супрацьпраўных дзеянняў.  

Яшчэ адзін з заяўнікаў расказаў, што працаваў на адным з прыватных прадпрыемстваў Лепеля. Пасля звальнення ўжо чатыры гады не можа атрымаць канчатковы разлік. Працадаўца ў сувязі з банкруцтвам не ў стане выплаціць запазычанасць па заработнай плаце. Грамадзянін упэўнены: наймальнік стаў банкрутам наўмысна, каб не аплачваць наяўныя даўгавыя абавязацельствы перад былымі работнікамі. Таму папрасіў правесці дбайнае разбіральніцтва яго дзейнасці. 

Іван Уладзіміравіч грунтоўна пагутарыў з усімі грамадзянамі, азнаёміўся з дакументамі, уважліва ўнікаючы ў сутнасць кожнай сітуацыі. Пасля дэталёвага вывучэння ўсіх выкладзеных фактаў заяўнікам будуць дадзены адказы. 

@pressmvd