Кіраўнікі міністэрстваў у лістападзе правядуць у Савеце Міністраў асабістыя прыёмы грамадзян, іх прадстаўнікоў і прадстаўнікоў юрыдычных асоб, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт урада.
Кіраўнікі міністэрстваў у лістападзе правядуць у Савеце Міністраў асабістыя прыёмы грамадзян, іх прадстаўнікоў і прадстаўнікоў юрыдычных асоб, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт урада.
Міністр аховы здароўя Валерый Малашка правядзе прыём 2 лістапада, міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч - 9 лістапада, міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Заяц - 14 лістапада.
На 16 лістапада запланаваны прыём грамадзян міністрам транспарту і камунікацый Анатолем Сіваком, міністрам фінансаў Максімам Ермаловічам - на 21 лістапада.
Міністр замежных спраў Уладзімір Макей сустрэнецца з грамадзянамі і юрыдычнымі асобамі ў Саўміне 23 лістапада, міністр абароны Андрэй Раўкоў - 28 лістапада, міністр па надзвычайных сітуацыях Уладзімір Вашчанка - 30 лістапада.
Асабісты прыём праводзіцца з 10.00 па адрасе вул. Савецкая, 9, пакой 103, кантактныя тэлефоны: 8(017) 222-65-09, 222-63-69. Асабісты прыём міністрамі і старшынямі дзяржаўных камітэтаў праводзіцца па папярэднім запісе.