Кіраўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных ураду, у верасні правядуць прыёмы грамадзян у рэгіёнах Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

Міністр юстыцыі Алег Сліжэўскі правядзе прыём грамадзян 14 верасня ў Нясвіжскім райвыканкаме.

На 21 верасня запланавана сустрэча з грамадзянамі міністра замежных спраў Уладзіміра Макея ў Барысаўскім райвыканкаме, міністра абароны Андрэя Раўкова - у Брэсцкім райвыканкаме, міністра транспарту і камунікацый Анатоля Сівака - у Лепельскім райвыканкаме.

У Астравецкім райвыканкаме 26 верасня правядзе прыём грамадзян міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)