19 снежня, Віцебск /Кар. БЕЛТА/. Праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці - "Помнік К.С.Заслонаву, магіла К.С.Заслонава і Я.В.Каржэня на пероне чыгуначнага вакзала ў г. Орша Віцебскай вобласці" зацверджаны пастановай Міністэрства культуры Беларусі ад 10 снежня 2012 года №84. Пастанова афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Рэспублікі Беларусь, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Праект зон аховы помніка Герою Савецкага Саюза Канстанціну Заслонаву і яго ад'ютанту Яўгену Каржэню выкананы на падставе гісторыка-архіўных і бібліяграфічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі. Вызначаны дакладныя межы тэрыторый зон аховы і ўстаноўлены рэжымы іх утрымання і выкарыстання. Ахоўная зона размяшчаецца на тэрыторыі платформы чыгуначнага вакзала і вызначана зыходзячы з умоў найлепшага ўспрымання і захавання фізічных параметраў гісторыка-культурных каштоўнасцей. Яе плошча складае 0,33 га.
Статус ахоўнай зоны вызначае, што на ёй забараняецца ўстаноўка буйнапамерных рэкламных канструкцый, размяшчэнне гандлёвых кіёскаў, будаўніцтва будынкаў і збудаванняў. НаПомнік Канстанціну Заслонаву і яго магіла знаходзяцца на пероне чыгуначнага вакзала станцыі Орша. У магіле пахаваны Герой Савецкага Саюза Канстанцін Сяргеевіч Заслонаў (1910-1942), арганізатар і кіраўнік патрыятычнага падполля ў Аршанскім дэпо, камандзір партызанскага атрада, партызанскай брыгады "Дзядзькі Косці". Канстанцін Заслонаў загінуў 14 лістапада 1942 года ў баі супраць карнікаў у вёсцы Купчава Сенненскага раёна. Пасмяротна яму прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Яўген Васільевіч Коржань (1924-1942) быў ад'ютантам Канстанціна Заслонава. Загінуў у баі разам са сваім камандзірам. У снежні 1947 года ў адпаведнасці з рашэннем Выканкама Аршанскага гарсавета астанкі Канстанціна Заслонава і Яўгена Коржаня былі перапахаваны з вёскі Купчава ў Оршу - у сквер з маскоўскага боку вакзала станцыі Орша-Цэнтральная. На магіле ўстаноўлена мармуровая пліта. Магіла К.Заслонава і Я.Коржаня ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі.-0-
БЕЛТА
Мінкульт зацвердзіў ахоўную зону помніка Канстанціну Заслонаву на пероне вакзала ў Оршы
19.12.20120 праглядаў