Міністэрства адукацыі Беларусі лічыць неабходным працаваць над павышэннем заробку педагагічных работнікаў. Размова аб гэтым ішла сёння на пасяджэнні калегіі аб выніках працы ведамства за 2014 год і планах на бягучы год, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Міністэрства адукацыі Беларусі лічыць неабходным працаваць над павышэннем заробку педагагічных работнікаў. Размова аб гэтым ішла сёння на пасяджэнні калегіі аб выніках працы ведамства за 2014 год і планах на бягучы год, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Першы намеснік міністра адукацыі Вадзім Багуш адзначыў, што ў 2014 годзе заробак педработнікаў падвышаўся двойчы і ў сярэднім склаў 75,4% сярэдняга заробку па рэспубліцы. У прыватнасці, для настаўнікаў гэта Br4,8 млн, а для прафесарска-выкладчыцкага складу - Br6,9 млн. "Сярод галін сацыяльнай сферы па ўзроўні заробку па выніках 2014 года адукацыя займае невысокае месца, - сказаў першы намеснік міністра. - Гэта не парогавыя значэнні, да якіх нам неабходна імкнуцца".
"У 2015 годзе і ў наступныя гады неабходна працаваць над павышэннем сярэдняга заробку настаўніка да ўзроўню сярэдняга заробку ў рэгіёне, а для прафесарска-выкладчыцкага складу - у паўтара раза вышэй за сярэдні заробак у рэспубліцы", - падкрэсліў Вадзім Багуш.
Ён таксама звярнуў увагу на некаторыя праблемы ў сістэме працы з педагагічнымі кадрамі. На думку першага намесніка міністра, неабходна павышаць прэстыж педагагічнай прафесіі і ўдасканальваць сістэму падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі кадраў і іх замацавання ў прафесіі. "У гэтым напрамку міністэрства вядзе працу па падрыхтоўцы і зацвярджэнні Канцэпцыі развіцця педагагічнай адукацыі, якая павінна быць прынята ў бягучым годзе", - паведаміў ён.
Навіны Беларусі (БЕЛТА)