За апошнія 200 гадоў флора многіх краін свету, уключаючы Рэспубліку Беларусь, значна змянілася. Амаль траціна ад агульнай колькасці відаў цяпер складаюць чужародныя расліны, якія паспяхова прыжыліся ў новых краях. Найбольш агрэсіўныя чужародныя віды, якія выцясняюць мясцовыя (абарыгенныя) расліны, вылучаюць у асобную групу – інвазійныя віды.
Усе віды залатарнікаўуключаны ў «Спіс інвазійных відаў ЕРРО» (European and Mediterranean Plant Protection Organization – еўрапейская арганізацыя па абароне раслін), дзе пералічаны чужародныя віды, якія наносяць сур'ёзную шкоду абарыгенным раслінам, навакольнаму асяроддзю і біялагічнай разнастайнасці ў цэлым.
Залатарнік канадскі – расліна паўночнаамерыканскага паходжання. Яго некантралюемае распаўсюджванне прыводзіць да прыгнёту і нават поўнага выцяснення з прыродных экасістэм іншых раслін, што цалкам змяняе мясцовую флору і фаўну. Гэта інвазійная расліна распаўсюджваецца вельмі хутка, бо не мае натуральных ворагаў з ліку раслін-канкурэнтаў і насякомых.
Кожны куст залатарніка дае да ста тысяч насення, якія адрозніваюцца вельмі высокай усходжасцю.З гадамі карэнішчы пачынаюць вылучаць у глебу атрутныя рэчывы, якія падаўляюць рост іншых раслін. На лугавых і поймавых экасістэмах, дзе селіцца залатарнік, змяняецца склад і структура сенажатных угоддзяў, значна пагаршаецца якасць нарыхтаванага сена, змяняюцца структура і працэс аэрацыі глеб.
Дзякуючы дзейнасці чалавека, якая прыводзіць да паскарэння распаўсюджвання насення, залатарнікі канадскі і гіганцкі здольныя да імклівай біялагічнай інвазіі, засяляючы ўсё новыя і новыя тэрыторыі.
У прыватнасці, рассяленню розных відаў залатарніка спрыяюць простыя грамадзяне, дачнікі, упрыгожваючы кветкавыя кампазіцыі і клумбы на сваіх участках. Часцяком, закупка насення ажыццяўляецца ў інтэрнэт-крамах або па шматлікіх аб'явах, размешчаных у глабальнай камп'ютарнай сетцы Інтэрнэт.
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя нагадвае, што ў адпаведнасці з артыкулам 27 Закона Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2003 г. № 205-З «Аб раслінным свеце»:
расліны, забароненыя ў Рэспубліцы Беларусь да інтрадукцыі і (або) акаліматызацыі, забараняюцца да вырошчвання і рэалізацыі, калі гэта не звязана з правядзеннем навуковых даследаванняў;