28 жніўня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Мінсельгаспрад Беларусі ініцыюе павелічэнне закупачных цэн з 1 верасня на мяса, з 1 кастрычніка - на малако. Пра гэта сёння на абласным навукова-практычным семінары-нарадзе па пытаннях стратэгіі развіцця АПК Віцебскай вобласці да 2015 года паведаміла першы намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Надзея Катковец, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Праект пастановы Саўміна аб павышэнні закупачных цэн на свініну, ялавічыну і малако падрыхтаваны. Закупачныя цэны на свініну і ялавічыну прапануецца павялічыць у залежнасці ад катэгорыі мяса, на малако - на 10%.
Каментуючы на просьбу карэспандэнта БЕЛТА прапанову Мінсельгаспрада, Надзея Катковец адзначыла, што сітуацыя, якая склалася на расійскім харчовым рынку, дазволіла беларускім малоеперапрацоўчым прадпрыемствам напрацаваць дастатковы запас трываласці. З 27 жніўня ў Расійскай Федэрацыі павысілася закупачная цана на малако - цяпер яна складае амаль Br1,9 тыс. у эквіваленце за літр. "Беларускія малочныя заводы вытрымалі два павышэнні цаны, і ў іх дастаткова сродкаў, каб гэтай выручкай падзяліцца з сельгасвытворцамі", - лічыць першы намеснік міністра. Сёння ўсе малочныя заводы працуюць прыбыткова, большасць ужо пагасілі запазычанасці мінулых гадоў.
Як падкрэсліла Надзея Катковец, павышэнне адпускных цэн будзе праходзіць у межах прагнозных параметраў інфляцыі.-0-
БЕЛТА
Мінсельгаспрад Беларусі ініцыюе павелічэнне з 1 верасня збытавых цэн на мяса, з 1 кастрычніка - на малако
28.8.20100 праглядаў