Дзевяць парафіян лепельскіх храмаў сумесна з чашніцкім благачыннем наведалі мінскія святыні. Паломнікі пабывалі на літургіі ў Свята-Елісавецінскім манастыры, здзейснілі аглядную экскурсію па Мінску, а таксама атрымалі магчымасць звярнуцца па дапамогу да святой благаслаўлёнай Валянціны Мінскай, магілка якой знаходзіцца на невялікіх сельскіх могілках вёскі Крысава.

Кананізавана царквой гэтая беларуская святая як мясцовашанаваная была 6 лютага 2006 года — роўна праз сорак гадоў пасля смерці. Яшчэ пры жыцці людзям, якія шукалі ў яе дапамогі, яна казала: «Я памру, але прыходзьце да мяне, як да жывой, і я вам дапамагу».

Георгіеўская царква ўладкоўваецца. Храму Перамяшчэння Гасподняга, размешчанаму па вуліцы Чуйкова, загадам Высокапраасвяшчэннейшага архіепіскапа Віцебскага і Аршанскага Дзімітрыя ў веданне перададзена Георгіеўская царква. Нядаўна тут пачаліся аздобныя работы па аднаўленні: пафарбаваны купал, вокны, дзверы. Пасля рамонту ўпарадкуюць і правядзенне набажэнстваў.

Асаблівасцю храма з'яўляецца тое, што электрычнага асвятлення тут няма — замест яго толькі свечкі і лямпы. Акрамя таго, парафіяне Праабражэнскага храма даглядаюць за магіламі свяшчэннаслужыцеляў на Георгіеўскіх могілках. Недалёка ад Георгіеўскага храма пахаваны протаіерэй Іаан Доўгяла, намаганнямі якога гэты храм быў асвечаны ў 1900 годзе.