10 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінскі гарадскі ўніверсітэт трэцяга ўзросту аб'яўляе набор слухачоў і шукае валанцёраў, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Беларускай асацыяцыі сацыяльных работнікаў.
10 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінскі гарадскі ўніверсітэт трэцяга ўзросту аб'яўляе набор слухачоў і шукае валанцёраў, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Беларускай асацыяцыі сацыяльных работнікаў.
Гэты праект стартаваў у сталіцы летась. Ён накіраваны на навучанне пажылых людзей. У ролі выкладчыкаў выступаюць студэнты-валанцёры. Навучанне бясплатнае і вядзецца на трох асноўных факультэтах: журналістыка, камп'ютарны, замежныя мовы (англійская і нямецкая). Працуе і факультэт дадатковай адукацыі, дзе можна асвоіць асновы псіхалогіі, заняцца краязнаўствам, паспрабаваць сябе ў ролі сацыяльнага работніка і г.д.
Запіс ва ўніверсітэт будзе праводзіцца для людзей ва ўзросце 60 гадоў і старэй 23-24 верасня (Мінск, вул. Валгаградская, 21а). Для гэтага трэба мець пенсійнае пасведчанне, фатаграфію на дакументы і, безумоўна, жаданне вучыцца.
Студэнтаў сталічных ВНУ запрашаюць далучыцца да каманды валанцёраў-выкладчыкаў. 18 верасня пройдзе сустрэча валанцёраў, на якой можна будзе паглядзець навучальныя праграмы курсаў, пазнаёміцца з куратарамі факультэтаў, узгадніць зручны час для правядзення заняткаў, прапанаваць новыя навучальныя напрамкі. Дарэчы, дзякуючы студэнтам летась дыпломы аб заканчэнні ўніверсітэта трэцяга ўзросту атрымалі больш за 1,2 тыс. пенсіянераў.-0-