12 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэхналогія 5G бяспечная для насельніцтва, паведамілі ў Міністэрстве сувязі і інфарматызацыі ў адказ на звароты, якія паступілі ў ведамства пры падрыхтоўцы VI Усебеларускага народнага сходу. Такая інфармацыя размешчана на сайце Мінсувязі, паведамляе БЕЛТА.

Паводле інфармацыі Мінздароўя, у Беларусі не праводзіліся навуковыя даследаванні аб уплыве электрамагнітнага выпраменьвання базавых станцый 5G на здароўе чалавека. Аднак пытанні бяспекі электрамагнітнага выпраменьвання рэгулююцца спецыфічнымі эпідэміялагічнымі патрабаваннямі. Яны ўстаноўлены Саўмінам.
Каб папярэдзіць магчымае негатыўнае ўздзеянне выпраменьвання пры праектаванні і рэканструкцыі кожнай базавай станцыі абавязкова ацэньваецца магчымасць яе размяшчэння на канкрэтнай тэрыторыі з улікам размеркавання электрамагнітнага выпраменьвання.
"Тэхнічныя характарыстыкі абсталявання 5G аналагічныя тэхнічным характарыстыкам існуючых сістэм сувязі 3G і 4G. Гэта дазваляе зрабіць выснову, што разгортванне базавых станцый 5G пры выкананні ўстаноўленых патрабаванняў не павінна стварыць праблем са здароўем насельніцтва", - адзначылі ў Мінсувязі.