Міністэрства гандлю Беларусі прапануе зніжаць арэндныя стаўкі для індывідуальных прадпрымальнікаў, якія гандлююць айчынным таварам. Пра гэта заявіла намеснік міністра гандлю Ірына Наркевіч падчас круглага стала, арганізаванага газетай "СБ. Беларусь сегодня", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Міністэрства гандлю Беларусі прапануе зніжаць арэндныя стаўкі для індывідуальных прадпрымальнікаў, якія гандлююць айчынным таварам. Пра гэта заявіла намеснік міністра гандлю Ірына Наркевіч падчас круглага стала, арганізаванага газетай "СБ. Беларусь сегодня", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Залучаць малы бізнес да продажу айчынных тавараў нам варта было б больш актыўна. Гэта, дарэчы, адна з пераваг працы прадпрыемстваў з такім фарматам. Бо ІП можа прадаваць тавары добра: прыйдзе да яго пакупнік, ён яму ўсміхнецца, параіць, дапаможа. Мы рэкамендавалі іншым органам улады, каб яны пагаварылі з ГЦ, каб тыя стымулявалі ІП, якія прадаюць айчынны тавар: знізілі для іх кошт арэнднай платы", - сказала намеснік міністра.

"Усё для таго, каб ІП больш актыўна выкарыстоўвалі ў сваім асартыменце тавары нашых вытворцаў, ёсць: уся дакументацыя, усе неабходныя сертыфікаты вытворцы прадаставіць гатовыя па змаўчанні. Але што ў выніку атрымалася? Вы думаеце, хтосьці стаў актыўна працаваць? Бізнес-супольнасць на прапанову папросту не адгукнулася. А любую праблему вырашаць у аднабаковым парадку нельга", - лічыць Ірына Наркевіч.

Яна нагадала, што нядаўна ў беларускім заканадаўстве змянілася фармулёўка, што такое "фірменны магазін". Раней такія гандлёвыя аб'екты маглі ствараць толькі вытворцы, каб гандляваць там самастойна. "Але мы разумеем, што зараз ва ўсім свеце развіваюцца іншыя формы рэтэйлу - і франчайзінг, і сумежныя дагаворы па перадачы аўтарскіх правоў. Так што ІП патрэбен нейкі штуршок. 2016 год наступіць вельмі хутка, і ў гэты пераходны перыяд трэба паказаць ІП, што яны могуць рабіць яшчэ, акрамя таго, як гандляваць "шэрым" імпартам". Але нельга кідаць іх у адзіноце са сваімі праблемамі. Трэба дапамагчы ім арыентавацца", - заявіла намеснік міністра.