18 мая, Мінск /Кар. БелТА/. Функцыі ўпаўнаважанага органа па ажыццяўленні дзяржаўных закупак з 1 ліпеня пераходзяць ад Міністэрства эканомікі да Міністэрства гандлю, паведамілі БелТА ў Мінэканомікі Беларусі.

Гэта звязана са змяненнем, унесеным указам №168 ад 12 красавіка 2013 года "Аб некаторых мерах па аптымізацыі сістэмы дзяржаўных органаў і іншых дзяржаўных арганізацый, а таксама колькасці іх работнікаў" ва ўказ №576 ад 29 снежня 2012 года "Аб некаторых пытаннях дзяржаўных закупак тавараў (работ, паслуг)".

"Дадзенае змяненне прадугледжвае вызначэнне з 1 ліпеня 2013 года Міністэрства гандлю ўпаўнаважаным дзяржаўным органам па ажыццяўленні дзяржаўных закупак. Адпаведна, з 1 ліпеня 2013 года тлумачэнне заканадаўства аб дзяржаўных закупках, разгляд скаргаў, узгадненне правядзення працэдуры закупкі з адной крыніцы будуць ажыццяўляцца Міністэрствам гандлю", - растлумачылі ў Мінэканомікі.

У сувязі з гэтым у міністэрстве звяртаюць увагу на тэрміны ўнясення дакументаў у Мінэканомікі на ўзгадненне працэдуры закупкі з адной крыніцы, паколькі на падрыхтоўку заключэнняў і адказаў патрабуецца не менш за 15 дзён.-0-