24 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства гандлю Беларусі з 24 ліпеня пачало праводзіць з адміністрацыямі рынкаў і гандлёвых цэнтраў тлумачальную працу па прымяненні норм закона "Аб дзяржаўным рэгуляванні гандлю і грамадскага харчавання ў Рэспубліцы Беларусь", які ўступіў у законную сілу з 22 ліпеня. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведаміла намеснік міністра гандлю Ірына Наркевіч.

"У выпадку выяўлення парушэнняў у працы рынкаў і ГЦ прадстаўнікам адміністрацый будуць раздавацца памяткі, якія змяшчаюць рэкамендацыі аб тым, як працаваць у адпаведнасці з дакументам", - сказала Ірына Наркевіч.
Згодна з законам, адміністрацыі гандлёвага цэнтра і рынку цяпер абавязаны прымаць меры па выкананні прадаўцамі заканадаўства аб абароне правоў спажыўцоў, а таксама санітарна-эпідэміялагічных, супрацьпажарных, прыродаахоўных і іншых патрабаванняў заканадаўства. "Адміністрацыя не павінна абмяжоўваць свае ўзаемаадносіны з арандатарамі толькі спагнаннем арэнднай платы, - растлумачыла намеснік міністра. - Калі гэта неабходна, то ўласнік павінен забяспечыць гандлёвыя аб'екты ў ГЦ электрычнасцю, у тым ліку для працы касавага абсталявання, каналамі сувязі, напрыклад для функцыянавання плацежных тэрміналаў, прадаставіць інфармацыю аб прадаўцу па патрабаванні, аказаць дапамогу ў атрыманні кнігі заўваг і прапаноў, растлумачыць пакупніку яго правы, а прадаўцу - абавязкі".
Па словах Ірыны Наркевіч, закон накіраваны ў тым ліку на актывізацыю добрасумленных удзельнікаў рынку. "Калі прадавец працуе добрасумленна, то ў дачыненні да яго не павінна ўзнікаць нараканняў, наадварот, будуць стварацца максімальна камфортныя ўмовы для працы юрыдычнай асобы або ІП", - падкрэсліла намеснік міністра.
Сярод асноўных мэт закона "Аб дзяржаўным рэгуляванні гандлю і грамадскага харчавання ў Рэспубліцы Беларусь" - упарадкаванне адносін у сферы гандлю і грамадскага харчавання, фарміраванне канкурэнтнага асяроддзя, абарона інтарэсаў малога, сярэдняга бізнесу, спажыўцоў і вытворцаў.-0-