Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі арганізуе 7 лютага агульнарэспубліканскую прамую тэлефонную лінію па пытаннях сацыяльна-працоўнай сферы, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар міністэрства Ірына Асташэвіч.

Паводле яе слоў, гэта шырокарэспандэнцкая акцыя, у якой возьмуць удзел усе ўзроўні ведамства - ад міністэрства да раённых і гарадскіх упраўленняў. Яе мэта - аператыўнае рэагаванне на пытанні, якія ўзнікаюць у жыхароў краіны, аказанне ім кваліфікаванай прававой дапамогі.

У міністэрстве прамую тэлефонную лінію па пытаннях сацыяльна-працоўнай сферы правядзе міністр працы і сацыяльнай абароны Мар'яна Шчоткіна. Задаць пытанні, выказаць свае пажаданні і прапановы можна будзе дырэктару Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы, кіраўніку Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва і кіраўнікам іх абласных структур, старшыням камітэтаў па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкамаў, Мінгарвыканкама, начальнікам упраўленняў па працы, занятасці і сацыяльнай абароне раённых (гарадскіх) выканкамаў.

Нумары тэлефонаў кіраўнікоў - удзельнікаў агульнарэспубліканскай прамой тэлефоннай лініі будуць размешчаны на сайце Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)