Міністэрства працы і сацыяльнай абароны апублікавала вытворчы каляндар на 2019 год, паведамляе БЕЛТА.
Міністэрства працы і сацыяльнай абароны апублікавала вытворчы каляндар на 2019 год, паведамляе БЕЛТА.
У наступным годзе ў беларусаў, якія працуюць пяць дзён на тыдзень, будзе 252 працоўных і 113 выхадных і святочных дзён. Пры 40-гадзінным працоўным тыдні разліковая норма працоўнага часу складзе 2008 гадзін, пры 35-гадзінным - 1756 гадзін.
Тыя, у каго шасцідзённы працоўны тыдзень, будуць працаваць 304 дні, адпачываць - 61. Разліковая норма працоўнага часу - 2016 гадзін пры 40-гадзінным працоўным тыдні і 1764 - пры 35-гадзінным.
У 2019 годзе 9 непрацоўных дзён прыпадзе на святы.