Удасканаленне Нацыянальнай сістэмы кваліфікацый (НСК) накіравана на вырашэнне трох важных задач: стварэння механізму для забеспячэння балансу падрыхтоўкі кадраў і попыту на канкрэтныя кваліфікацыі, аператыўнага абнаўлення Нацыянальнай рамкі кваліфікацый, прызнання нефармальнай адукацыі.

Удасканаленне Нацыянальнай сістэмы кваліфікацый (НСК) накіравана на вырашэнне трох важных задач: стварэння механізму для забеспячэння балансу падрыхтоўкі кадраў і попыту на канкрэтныя кваліфікацыі, аператыўнага абнаўлення Нацыянальнай рамкі кваліфікацый, прызнання нефармальнай адукацыі. Пра гэта паведаміў у прэс-цэнтры БЕЛТА першы намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Андрэй Лабовіч.

Неабходнасць удасканалення НСК тлумачыцца тым, што навучанне традыцыйнымі метадамі моцна адстае ад рэальных патрэб эканомікі. Наймоцнікам часта даводзіцца давучваць спецыяліста на працоўным месцы. Таму неабходна стварыць умовы не толькі для поўнай, але і эфектыўнай занятасці, для чаго важна наблізіць сферу навучання да рынку працы.

"Мы вывучылі сусветны досвед. І пачалі з 2014 года рэалізоўваць пілотны праект, для якога былі вызначаны два сектары эканомікі - IT і кіравання. Адпрацавалі новыя элементы Нацыянальнай сістэмы кваліфікацый, такія як сектарныя саветы і прафесійныя стандарты. У 2016 годзе на ўзроўні нарматыўных прававых актаў было замацавана паняцце "прафесійны стандарт", - распавёў Андрэй Лабовіч. Ужо падрыхтаваны метадычныя рэкамендацыі для падрыхтоўкі прафстандартаў, праведзена іншая падрыхтоўчая праца, зацверджана прыкладное палажэнне аб сектарных саветах кваліфікацый.

Галоўным вынікам стала зацвярджэнне пастановай Савета Міністраў №764 ад 24 кастрычніка 2018 года стратэгіі удасканалення НСК. Па сутнасці, гэта першы сістэмны дакумент, які вызначае палітыку дзяржавы, накіраваную на адпаведнасць паміж патрэбай эканомікі ў кадрах, колькаснымі і якаснымі паказчыкамі іх падрыхтоўкі.

Развіццё НСК прадугледжвае удасканаленне існуючых і ўвядзенне новых элементаў, такіх як нацыянальная і сектарныя рамкі кваліфікацый, сектарны савет кваліфікацый, прафесійны стандарт, сістэма незалежнай ацэнкі і сертыфікацыі кваліфікацый.