Міністэрства аховы здароўя трымае на пастаянным кантролі сітуацыю з выпіскай рэцэптаў на лекі, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА галоўны тэрапеўт ведамства Вольга Маршалка.
Міністэрства аховы здароўя трымае на пастаянным кантролі сітуацыю з выпіскай рэцэптаў на лекі, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА галоўны тэрапеўт ведамства Вольга Маршалка.
"Мінздароў трымае сітуацыю з выпіскай рэцэптаў на пастаянным кантролі. Рэгулярна праводзяцца маніторынгі і анкетаванне насельніцтва па пытаннях лекавага забеспячэння і задаволенасці арганізацыяй аказання медыцынскай дапамогі. Вынікі паказваюць, што сітуацыя ў гэтым плане стабільная", - сказала Вольга Маршалка. Усе арганізацыі аховы здароўя, якія аказваюць амбулаторна-паліклінічную і стацыянарную медыцынскую дапамогу насельніцтву, працуюць у звычайным рэжыме, забяспечаны дастатковай колькасцю рэцэптурных бланкаў усіх формаў і ажыццяўляюць своечасовую выпіску рэцэптаў на лекавыя сродкі па медыцынскіх паказаннях.
Раней міністр аховы здароўя заявіў журналістам, што практычна ўсе аптэкі ў Беларусі выконваюць патрабаванні рэцэптурнага адпуску. "Мы праводзім пастаянны маніторынг выканання пастановы №66. Больш за 99% аптэк дзяржаўнай і прыватнай формы ўласнасці выконваюць патрабаванні. Сёлета прыпынена праца каля 20 аптэк за парушэнне рэцэптурнага адпуску", - сказаў міністр. Усяго ў краіне налічваецца больш за 3 тыс. аптэк.
Пастанова Міністэрства аховы здароўя №66 ад 9 верасня 2014 года, якая ўступіла ў сілу 19 кастрычніка, выклікала нямала пытанняў у насельніцтва. Як неаднаразова падкрэслівалася, дакумент накіраваны не на ўзмацненне парадку выпіскі лекавых сродкаў, а на выключэнне бескантрольнага самалячэння лекамі, якія павінны прызначацца лекарам. Згодна з гэтай пастановай, кожны лекавы сродак павінен быў выпісвацца на асобным бланку. Аднак пазней выйшаў новы загад, які дазволіў лекарам выпісваць два лекі ў адным рэцэпце.
Навіны Беларусі (БЕЛТА)