Міністэрства аховы здароўя зацвердзіла Правілы медыцынскай этыкі і дэанталогіі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі Беларусі.

Міністэрства аховы здароўя зацвердзіла Правілы медыцынскай этыкі і дэанталогіі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі Беларусі.

Дакумент прыняты з мэтай павышэння адказнасці і эфектыўнасці выканання медыцынскімі, фармацэўтычнымі работнікамі сваіх службовых абавязкаў, а таксама даверу грамадзян да сістэмы аховы здароўя.

Што тычыцца работы з пацыентамі, не дапускаецца грубае, фармальнае і нетактычнае стаўленне, разгалошванне лекарскай таямніцы і г.д. У дакуменце вызначаны і нормы ўзаемаадносін з калегамі, прадстаўнікамі дзяржорганаў і арганізацый. Медработнікі павінны праяўляць кампетэнтнасць, карэктнасць, адказнасць, пунктуальнасць і г.д. Акрамя таго, хуткая медыцынская дапамога павінна аказвацца медрабоўнікамі (у межах іх магчымасцей) людзям, якія ў ёй маюць патрэбу, па-за арганізацыяй аховы здароўя.

Як раней паведаміла карэспандэнту БЕЛТА начальнік упраўлення кадравай палітыкі, устаноў адукацыі Мінздароўя Вольга Маршалка, выпадкі парушэння гэтых нормаў будуць разглядацца камітэтамі (камісіямі) па пытаннях медыцынскай этыкі і дэанталогіі, камісіямі па процідзеянні карупцыі, якія працуюць у арганізацыях аховы здароўя і іншых арганізацыях, падпарадкаваных Мінздароўю.

Правілы медыцынскай этыкі і дэанталогіі зацверджаны пастановай Мінздароўя №64 ад 7 жніўня 2018 года. Яна ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)