У свет навагодніх цацак з паўвекавой гісторыяй можна акунуцца, зазірнуўшы на выстаўку-конкурс у краязнаўчы музей.
У свет навагодніх цацак з паўвекавой гісторыяй можна акунуцца, зазірнуўшы на выстаўку-конкурс у краязнаўчы музей. Там сабраліся розныя па памерах і відах навагоднія прадметы: ад малюсенькага шарыка для міні-елкі да «грэцкага арэха» памерам у два кулакі. Аднак найбольшую цікавасць выклікалі сімвалы свята — фігуркі Дзядоў Марозаў і Снягурак, зробленыя з розных матэрыялаў.