«Свет шкла» – такую назву мае ўнікальная выстава, якая адкрылася ў Доме рамёстваў 23 лістапада.

На выставе прадстаўлены размаляваныя пано, прадметы начыння і многае іншае. Аўтары – удзельнікі гуртка «Роспіс па шкле». Гэты гурток працуе пры Доме рамёстваў першы год, і выстава – гэта своеасаблівая справаздача працы за год.