Першы адкрыты конкурс нацыянальных культур, творчасці і прыгажосці "Грацыя International" пройдзе 4 сакавіка ў Віцебску, паведамілі ў гарадскім Цэнтры нацыянальных культур
Першы адкрыты конкурс нацыянальных культур, творчасці і прыгажосці "Грацыя International" пройдзе 4 сакавіка ў Віцебску, паведамілі ў гарадскім Цэнтры нацыянальных культур.Мерапрыемства адбудзецца ў канцэртнай зале "Віцебск". За званне пераможцы будуць змагацца прадстаўніцы Беларусі, Кітая, Шры-Ланкі, Туркменістана і Казахстана. Усе дзяўчаты - студэнткі ВНУ абласнога цэнтра. Заўзятары будуць у кожнай. Дарэчы, сярод конкурсных заданняў ёсць адно для групы падтрымкі, так што да выпрабаванняў рыхтуюцца не толькі непасрэдныя ўдзельніцы.
Дзяўчатам трэба будзе шматгранна раскрыць свае таленты. Яны павінны будуць уразіць журы кулінарнымі здольнасцямі, прадэманстраваўшы нацыянальную страву, красамоўствам і творчымі задаткамі. Асабліва цікавым абяцае стаць конкурс дэфіле, які пройдзе таксама ў нацыянальных касцюмах.
Пераможцы будуць вызначаны ў наступных намінацыях: місс Грацыя International, I віцэ-міс, II віцэ-міс, III віцэ-міс, місс Сяброўства, місс Творчасць і місс Фота.
У склад журы ўвойдуць гендырэктар Цэнтра культуры "Віцебск" Глеб Лапіцкі, намеснік старшыні Віцебскага гарвыканкама Віктар Глушын, дырэктар тэлерадыёкампаніі "Віцебск" Алена Панцюхова, а таксама кампетэнтныя спецыялісты індустрыі прыгажосці і моды.
Арганізатары мерапрыемства - Цэнтр культуры "Віцебск" і гарадскі Цэнтр нацыянальных культур.
На дадзены момант установы культуры завяршаюць распрацоўку палажэння яшчэ аднаго цікавага праекта, анансаванага ў канцы мінулага года, - Дзён нацыянальных культур. Плануецца, што яны будуць праводзіцца ў Віцебску з мая па верасень за выключэннем дзён "Славянскага базару".