У вёсцы Слабодка Стайскага сельсавета прайшоў мітынг-рэквіем пад назвай "СВЕЧА ПАМЯЦІ", у якім прынялі ўдзел прадстаўнікі ўлады, працоўных калектываў, навучэнская і працоўная моладзь.

У вёсцы Слабодка Стайскага сельсавета прайшоў мітынг-рэквіем пад назвай "СВЕЧА ПАМЯЦІ", у якім прынялі ўдзел прадстаўнікі ўлады, працоўных калектываў, навучэнская і працоўная моладзь.  

Перад прысутнымі выступіў Ігар Урбан, старшыня раённага Савета дэпутатаў, дэпутат Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў 29 склікання па Лепельскай выбарчай акрузе №27: 

— …Ёсць даты і падзеі, у дачыненні да якіх час не падпарадкоўваецца. Яны заўсёды застануцца ў памяці людзей і адгукаюцца ў сэрцах болем і смуткам. Не даць забыць подзвіг і трагедыю беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны — наш абавязак.  

Аб ходзе расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа, масавых карных аперацыях у дачыненні да мірных жыхароў, знішчэнні вёсак разам з жыхарамі распавёў пракурор Лепельскага раёна Віталь Жыгімонт.  

Удзельнікі мітынгу ўшанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання і ўсклалі кветкі да мемарыяла.